Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Удзел работнікаў Мінскага аддзялення чыгункі ў святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

06 ліпеня 2020

03 ліпеня, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у святочным шэсці "Беларусь памятае!» прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў Мінскага чыгуначнага вузла на чале з першым намеснікам начальніка аддзялення чыгункі Шаўчэнка Уладзімірам Фёдаравічам, ветэранскай арганізацыі, члены ГА «БРСМ» і РГА «Белая Русь». Для кожнага з іх гэтае свята – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый старэйшага пакалення.

Увечары ўдзел работнікаў прадоўжыўся на набярэжнай у парку Я. Купалы на адкрыцці святламузычнага фантаннага комплексу на рацэ Свіслач, а таксама ў святочным гала-канцэрце ў гонар Дня Незалежнасці ля стэлы «Мінск – горад-герой».

Да спісу навін за 2020 год