Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

#Беларусь. Моладзь. Натхненне

29 ліпеня 2020

Маладзёжная цягніковая брыгада Мінскага вагоннага ўчастка пад кіраўніцтвам начальніка цягніка Дзмітрыя Рабыкiна стала ўдзельніцай Рэспубліканскага моладзевага цягніка «#Беларусь.Моладзь.Натхненне»

На працягу 7 дзён тэматычна аформлены чыгуначны састаў, які складаецца з лакаматыва і 4 вагонаў, курсіраваў па маршруце Віцебск - Шклоў - Магілёў - Гомель - Пінск - Брэст - Гродна - Маладзечна - Мінск. Мерапрыемствы, якія праводзiлiся ў рамках праекта, былі аб'яднаны ідэяй аб гістарычнай памяці, традыцыях Беларусі, найвялікшай культурнай спадчыны мінулых пакаленняў, любові і павагі да Радзімы.

У ходзе праекта ўдзельнікі наведалі абласныя і раённыя цэнтры, прынялі ўдзел у рэалізацыі маладзёжных праграм, паказаўшы краіне адзіную, мэтанакіраваную
 і паспяховую моладзь.
24 ліпеня на станцыі Мінск-Пасажырскі завяршыўся шматдзённы маршрут следавання моладзевага цягніка і адбылася ўрачыстая сустрэча яго ўдзельнікаў.
Цягніковая брыгада Мінскага вагоннага ўчастка была запрошаная на ўрачыстую цырымонію ўскладання кветак да стэлы «Мінск - горад-герой". Міністр адукацыі 
Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка ў зале Перамогі музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ўручыў сертыфікаты ўдзельнікам моладзевага цягніка. Асобныя
 словы ўдзячнасці ў гэтым ўрачыстым зале гучалі ад Міністра адукацыі ў адрас Беларускай чыгункі, як аднаго з арганізатараў рэспубліканскага праекта.

Удзельнікі маладзёжнага цягніка атрымалі ад Міністра адукацыі Ігара Карпенкі запэўніванні, што агітцягніку па маршруце г.Брэст (Рэспубліка Беларусь) - г.Уладзiвасток (Расійская Федэрацыя) у будучыні быць.

Фотагалерэя

Да спісу навін за 2020 год