Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Білборды на тэму прафілактыкі невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту з'явіліся на вуліцах Мінска

02 ліпеня 2020

На Мінскім аддзяленні чыгункі надаецца вялікая ўвага прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Рэгулярна арганізуюцца прафілактычныя акцыі, падчас якіх праводзяцца рэйды, тэматычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі і на прадпрыемствах, распаўсюджваюцца анімацыйныя ролікі і відэафільмы, улёткі, плакаты і памяткі.

У мэтах прафілактыкі і папярэджання выпадкаў невытворчага траўматызму, павышэння культуры паводзін грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў горадзе Мінску ўстаноўлены пяць тэматычных інфармацыйных плакатаў на білбордах. Яны размешчаны ў месцах масавага збору людзей і паблізу чыгуначнага вакзала: на скрыжаванні вуліц Ульянаўская-Энгельса, Валадзько-Аэрадромная, Куйбышава-В. Харужай, а таксама на вуліцах Маскоўскай (з'езд на вул. Суражскую) і Бабруйскай.

Нягледзячы на меры, якія прымаюцца, выпадкі невытворчага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту аддзялення чыгункі з невялікім зніжэннем, але па ранейшаму адбываюцца (19 выпадкаў у 2020 годзе супраць 22 у 2019 годзе).

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў з'яўляецца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Чыгунка – гэта крыніца павышанай небяспекі. Няма нічога важней чалавечага жыцця, а дзіцячыя жыцці - гэта самае каштоўнае.

БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ!

Да спісу навін за 2020 год