Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Моладзь Мінскага аддзялення чыгункі прыняла ўдзел у рэспублікакнскім спартыўным фестывалі "Алімпія"

17 жніўня 2020

Штогод напярэдадні Дня моладзі на беразе маляўнічай ракі Іслач размяшчаецца "Алімпійскі" палатачны гарадок, які на тры дні становіцца цэнтрам спартыўнага і культурнага жыцця для больш за паўтысячы юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі.

Рэспубліканскі спартыўны фестываль для працоўнай моладзі «Алімпія», ідэйным натхняльнікам якога з 2004 года з'яўляецца Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», аб'ядноўвае ў займальных мерапрыемствах самых актыўных і ініцыятыўных маладых людзей.

Праграма "Алімпіі" традыцыйна насычана разнастайнымі спартыўнымі спаборніцтвамі і конкурсамі.

У фестывалі ўдзельнічала і каманда Беларускай чыгункі, у складзе якой работнікі Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Мінскага вагоннага дэпо, Мінскага вагоннага ўчастка, станцыі Мінск-Сартавальны, апарата ўпраўлення аддзялення чыгункі.

У спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму каманда Беларускай чыгункі заняла другое месца і свой уклад у перамогу ўнёс капітан каманды дзяжурны па станцыі Мінск-Сартавальны Аляксандр Ігнаткоў.

Віншуем і спадзяемся, што ў наступны раз камандзе ўдасца перамагчы!

Да спісу навін за 2020 год