Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Наша жыццё - жалезная дарога, вечнае імкненне наперад

25 жніўня 2020

Калектыў вакзала станцыі Маладзечна пад кіраўніцтвам начальніка вакзала Дубовік Ларысы Пятроўны па выніках агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання вакзалаў Беларускай чыгункі ў 2020 годзе заняў першае месца сярод вакзалаў другога класа. І гэта вынік зладжанай працы ўсяго вакзальнага комплексу.

Працуюць тут неабыякавыя людзі. Многія з работнікаў вакзала звязалі сваё жыццё з чыгункай па радзе сяброў і калегаў. Некаторыя працягваюць дынастыю сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Як і ў любым калектыве, працуюць тут розныя людзі, але ўсе работнікі вельмі добрыя і спагадлівыя. І гэта не адзін раз пацвярджалася запісамі ў кнізе заўваг і прапаноў. Падзякі чутныя і ў акенцы каля білетнай касы, і ў цягніку ўслед раз'язному касіру білетнаму, і дзяжурным памочнікам начальніка вакзала, і дыктарам.

Работнікі вакзала з цярпеннем і адданасцю сваёй справе дапамагаюць пасажырам зразумець і асвоіць працу тэрміналаў самаабслугоўвання. Іх на вакзале станцыі Маладзечна ўстаноўлена тры і адзін на прыпыначным пункце Фестывальны. З кожным днём паслугамі гэтых тэрміналаў карыстаецца ўсё больш і больш пасажыраў. Лічбы кажуць самі за сябе. Так, у 2019 годзе праз тэрмінал самаабслугоўвання было рэалізавана 48 008 квіткоў, а за паўгода 2020 года – 88 397 квіткоў. Такія вынікі працы не могуць пакінуць абыякавым ні аднаго работніка вакзала, таму кожны дзень яны ідуць і з гонарам выконваюць сваю, часам досыць складаную, але такую важную і патрэбную працу. І ў святы і ў будні, днём і ноччу вакзал сустракае і праводзіць пасажыраў, ствараючы ім камфорт.

Адзін у полі не воін, нават калі ён – кіраўнік. Каб чагосьці дамагчыся, неабходна падтрымка ўсяго калектыву. Правай рукой начальніка вакзала з'яўляюцца дзяжурныя памочнікі начальніка
вакзала – Шкараедава Ніна Іванаўна, Маскалік Таццяна Міхайлаўна, Бараноўская Таццяна Анатольеўна, Барташонак Наталля Браніславаўна. Усе яны маюць за плячыма вялікі стаж работы, вопыт і могуць вырашыць любую нестандартную сітуацыю, аказаць дапамогу пасажырам. Прафесіяналы сваёй справы – старэйшыя касіры білетныя Глузд Галіна Вайцехаўна і Зубрыцкая Святлана Генрыхаўна, якая кіраўніцтвам Беларускай чыгункі ў жніўні 2020 года ўзнагароджана знакам "Выдатнік Беларускай чыгункі".

Калектыў вакзала – гэта 60 чалавек і добрыя словы сказаць можна пра кожнага.

Да спісу навін за 2020 год