Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Сёння ў лагеры дзень - " Дзеці і бяспека! "

21 жніўня 2020

Сёння ў аздараўленчым лагеры ім. Н. Гастэла праходзіць дзень - " Дзеці і бяспека". Увесь дзень ідзе па распарадку, толькі ўсім кіруюць дзеці. Рабяты ў прадчуванні новых уражанняў.

Дзень пачаўся з радыёгазеты " Дзеці ЗА бяспеку!". Былі закрануты актуальныя тэмы для дзяцей і моладзі.

Члены групы "Лідар" арганізавалі для дзяцей малодшых атрадаў гульню-хадзілку па правілах дарожнага руху, якая прайшла ў форме квэста. Загадзя рабяты-лідары падрыхтавалі інтэрактыўныя папкі-лепбукі з міні-кніжкамі, рухомымі дэталямі, устаўкамі.

На працягу дня рабяты ўдзельнічалі і праводзілі гульні, віктарыны, конкурсы:
"Не пазяхай шмат – наперадзе чыгунка", "Пажарны эрудыт", "Электрычнасць небяспечна! " , "Пра шкоду алкаголю, тытунекурэння, спайсаў, наркотыкаў і снюсаў».

Прынялі ўдзел у гутарцы і праглядзе фільмаў, мультфільмаў на тэму "Правілы бяспечных паводзін дзяцей і грамадзян на чыгуначных шляхах, паблізу чыгункі і аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні патрабаванняў гэтых правілаў", "Што такое чыгунка?". Правёў мерапрыемства старшы інструктар Мінскага атрада Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі Басаў Аляксандр Мікалаевіч.

Скончыўся дзень святочным канцэртам ад выхаванцаў старэйшых атрадаў "Хвіліна славы". Дзень прайшоў насычана і цікава.

Усё ад дзяцей і для дзяцей!

Да спісу навін за 2020 год