Свята на дзіцячай чыгунцы
13 жніўня 2020
02.08.2020 года на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чыгуначніка.
Дзень выдаўся цёплы і сонечны. Вакол панаваў выдатны святочны настрой.
На пероне станцыі Заслонава свае музычныя віншаванні дарылі пасажырам творчыя калектывы Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Дарослыя і дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах на чыгуначную тэматыку і па гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Прыемным падарункам для наведвальнікаў дзіцячай магістралі стала гучанне жывой музыкі ў зале чакання вакзала. Рабяты з ліку юных чыгуначнікаў, якія маюць музычную адукацыю, выконвалі класічныя і сучасныя музычныя творы на раялі і акардэоне.
Вялікую цікавасць у пасажыраў выклікалі гульнявы модуль з магчымасцю імітацыі кіравання цягнікоў і дзеючы макет чыгункі. Жадаючыя маглі пазнаёміцца з гісторыяй і развіццём дзіцячай магістралі па кадрах відэахронікі і знайсці цікавую інфармацыю ў інфакіёску.
У цягніку Дзіцячай чыгункі была арганізавана для пасажыраў чыгуначная забаўляльна-пазнавальная віктарына. Дзеці і дарослыя спявалі знаёмыя песні пра чыгунку, адказвалі на пытанні віктарыны і даведаліся шмат новага пра гісторыю чыгуначнага транспарту. Па заканчэнні паездкі ўсім удзельнікам былі ўручаны памятныя прызы.
У гэты дзень наведвальнікі малой Беларускай выказвалі вялікую ўдзячнасць юным чыгуначнікам за дакладнае і добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і віншавалі іх з прафесійным святам.
«Сёння - вучоба, заўтра - прафесія" - вось галоўная мэта для выхаванцаў дзіцячай магістралі, бо чыгуначнік - гэта гучыць горда!
Да спісу навін за 2020 год