Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Свой 60-гадовы юбілей адзначыць Мінская дыстанцыя электразабеспячэння

19 жніўня 2020

60 гадоў таму ў 1960 годзе быў утвораны Мінскі ўчастак электразабеспячэння, а ўжо праз год усталі задачы па электрыфікацыі Беларускай чыгункі. Загадам Начальніка чыгункі ад 20 жніўня 1960 года №227-НОК быў прызначаны начальнік участка энергазабеспячэння Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Задарожны Андрэй Іванавіч. Пад яго кіраўніцтвам паспяхова і ў тэрмін былі скончаны работы па электрыфікацыі першага ўчастка Мінск-Аляхновічы.

5 снежня 1963 года ў кантактную сетку было пададзена напружанне, а 7 снежня 1963 года пачаўся рэгулярны рух электрацягнікоў. Першы электрыфікаваны ўчастак працягласцю 48 км стаў першым звяном для далейшай электрыфікацыі участкаў чыгункі.

Сёння Мінская дыстанцыя электразабеспячэння з'яўляецца непарыўным звяном адзінай чыгуначнай транспартнай сістэмы, якая забяспечвае функцыі перавозкі грузаў і пасажыраў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Энергетыкі працуюць у любое надвор'е, у будні і святы. Працуючы пад напругай, на вышыні, забяспечваюць надзейнае электразабеспячэнне чыгуначных і прамысловых прадпрыемстваў і бяспеку руху цягнікоў.

Спісачная колькасць работнікаў арганізацыі складае 377 чалавек. Узначальвае арганізацыю начальнік дыстанцыі Рускіх Андрэй Віктаравіч. Асноўны і найбольш значнай прафесіяй у дыстанцыі з'яўляецца электраманцёр.

Сёння сталічная дыстанцыя электразабеспячэння - самая буйная сярод аналагічных прадпрыемстваў магістралі.

Больш чым за паўвекавы перыяд дыстанцыя вырасла, пашырыла межы сваёй дзейнасці. Сёння яна забяспечвае электразабеспячэнне ў Мінскім і Маладзечанскім вузлах, у кірунках ад Мінска да станцыі Негарэлае, Талька, Маладзечна, а таксама ад Маладзечна да станцый Гудагай, Багданаў, Будслаў. Працягласць электрыфікаваных участкаў Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння складае 431,3 км, што складае больш за 35% ад агульнай працягласці электрыфікаваных ліній усёй Беларускай чыгункі. Агульная разгорнутая даўжыня кантактнай сеткі, якая абслугоўваецца Мінскай дыстанцыяй электразабеспячэння, складае 1276,3 км. Надзейнае электразабеспячэнне электрычнай цягі, сістэм аўтаматычнай блакіроўкі, электрычнай і дыспетчарскай цэнтралізацыі, прылад сувязі, вылічальнай тэхнікі і прыбораў бяспекі, абслугоўванне кантактнай сеткі, трансфарматарных падстанцый і іншых аб'ектаў вырабляецца спецыялістамі дзевяці раёнаў кантактнай сеткі, двух раёнаў электразабеспячэння, рамонтна-рэвізійнага ўчастка і рамонтна-механічнага участкаў, ўчастка цягавых падстанцый.

У дыстанцыі нямала прафесіяналаў, якія аддалі роднаму прадпрыемству больш за 40 гадоў: машыніст аўтаматрысы Блізнюкевіч Анатоль Іванавіч, слесар па рамонце рухомага складу Кірык Васіль Уладзіміравіч, кіроўца а"тамабіля Мікульчык Мікалай Якімавіч, старшы электрамеханік дыстанцыі электразабеспячэння Прастакоў Іван Руфавіч і многія іншыя. Многія з іх адзначаны знакам "Выдатнік Беларускай чыгункі", "Ганаравы транспартнік", Ганаровай граматай Беларускай чыгункі, Ганаровай граматай УП "Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі". Кіроўца аўтамабіля Мікульчык Мікалай Якімавіч узнагароджаны нагруднымі знакамі адрознення "За добрасумленую працу III ступені», "За добрасумленую працу II ступені",
"За добрасумленую працу I ступені".

Імкнецца не адставаць і моладзь, якая выбрала адну з самых перспектыўных сёння прафесій. Прыходзяць на працу маладыя спецыялісты з высокім узроўнем прафесійнай падрыхтоўкі, якія прыносяць з сабой свежыя і прагрэсіўныя ідэі.

Моладзь у дыстанцыі складае больш за 40% ад агульнай колькасці работнікаў. У дыстанцыі больш за 25% работнікаў маюць вышэйшую адукацыю, больш за 46% – сярэднюю спецыяльную. Каля 50% моладзі навучаюцца без адрыву ад вытворчасці ў вышэйшых навучальных установах краіны.

Свой 60-гадовы рубеж Мінская дыстанцыя электразабеспячэння годна перасягне, таму што ёсць планы на будучыню, ёсць маладая змена спецыялістаў, а, значыць, усе намечаныя планы будуць рэалізаваныя.

Да спісу навін за 2020 год