Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

За бяспеку разам

19 жніўня 2020

Мерапрыемства, прысвечанае бяспекі дзяцей, прайшло на малой Беларускай, дзе вялікая ўвага надаецца прафілактыцы невытворчага траўматызму. На гэты раз на пероне станцыі Заслонава пасажыраў сустракалі не толькі выхаванцы Дзіцячай чыгункі, але і прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайным сітуацыям ( МНС) Рэспублікі Беларусь, члены Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, юныя ратавальнікі-пажарныя.

Мерапрыемства праходзіла ў гульнявой форме. Зарад добрага настрою падарылі пасажырам галоўныя героі мультфільма «Чароўная кніга», створанага МНС Беларусі. Разумны Бабёр і дапытлівы Заяц распавядалі дарослым і дзецям правілы бяспекі дома і на вуліцы. Гэты вельмі павучальны мультфільм выдатна падыдзе для сямейнага прагляду, бо гісторыі па бяспецы будуць карысныя і бацькам. Паглядзець яго можна было ўжо ў дарозе з дапамогай сканавання QR-кода на плакатах, размешчаных у вагонах дзіцячай чыгункі і адкрыць любую серыю мультфільма на сваім гаджэце.

Перш, чым адправіцца ў падарожжа на «Сталічным экспрэсе», дзеці атрымалі ў падарунак шарыкі, брашуры з інфармацыяй аб паводзінах у надзвычайных сітуацыях. Мэта «Бясьпечнага маршруту» - фарміраванне навыкаў правільных усвядомленых бяспечных паводзін дзяцей на чыгунцы.

Намеснік начальніка цэнтра прапаганды Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Павел Філімонаў выказаў падзяку работнікам дзіцячай магістралі за магчымасць правядзення дадзенага мерапрыемства, размяшчэння нагляднай і карыснай інфармацыі для дзяцей і ў вагонах цягніка.

Вельмі важна, каб дзеці ведалі, як дзейнічаць у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі. Гэта дапаможа зберагчы сваё жыццё і здароўе.

Да спісу навін за 2020 год