Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзецям аб бяспецы – цікава і займальна

17 верасня 2020

У рамках правядзення прафілактычных мерапрыемстваў "Дзеці і бяспека", накіраваных на папярэджанне выпадкаў траўміравання дзяцей на аб'ектах інфраструктуры чыгуначнага транспарту, работнікі маторвагоннага дэпо Мінск - намеснік начальніка дэпо па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Азевіч Т. А., інжынер па ахове працы Жук Е. В. і вядучы спецыяліст па кадрах - сакратар першанснай арганізацыі ГА "БРСМ" Чапялевіч К. Ю. правялі гутаркі ва ўстановах адукацыі: ДУА "Сярэдняя школа № 48 г. Мінска ім. Ф. А. Малышава", ДУА "Гімназія № 36 г. Мінска», ДУА "Сярэдняя школа № 44 ім. Я. Коласа г. Мінска", ДУА "Гімназія № 16 г. Мінска", ДУА"Сярэдняя школа № 180 г. Мінска".

Сустрэчы з вучнямі ўстаноў адукацыі папярэднічала сур'ёзная падрыхтоўчая праца – былі распрацаваны буклеты "Бяспека на чыгунцы: правілы паводзін, якія трэба ведаць«, інфармацыйны лісток "Стоп! Няправільны крок!", падрыхтаваная інфармацыя аб дзейнасці маторвагоннага дэпо. Буклеты і інфармацыйныя лісткі ў ходзе гутаркі былі раздадзеныя вучням 5-11 класаў.

Гутарка з навучэнцамі насіла яшчэ і пазнавальны характар аб чыгуначным транспарце, навучальных установах, якія забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для Беларускай чыгункі, чыгуначных прафесіях.

Навучэнцам сустрэча вельмі спадабалася, і многія з іх ужо зараз зрабілі для сябе выбар – стаць чыгуначікам.

Да спісу навін за 2020 год