Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя "Я-першакласнік" на Дзіцячай чыгунцы

01 верасня 2020

27.08.2020 на Дзіцячай чыгунцы ім.К.С.Заслонова сумесна з Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь адбылося святочнае мерапрыемства "Я - першакласнік!», прысвечанае Дню ведаў.

На пероне станцыі Заслонава сабраліся першакласнікі супрацоўнікаў Нацыянальнага банка, прадстаўнікі прафсаюзнай арганізацыі, спецыялісты і кіраўнікі Упраўлення сацыяльнага развіцця банка, а таксама бацькі. Вясёлыя клоўны запрасілі ўсіх здзейсніць захапляльнае падарожжа па дзіцячай магістралі. На працягу паездкі дарослыя і дзеці сталі ўдзельнікамі цікавай забаўляльнай праграмы.

На станцыі Сасновы бор пасля зачытвання клятвы адбылося пасвячэнне рабят у першакласнікі. Ім уручылі школьныя падарункавыя наборы ад Нацыянальнага банка і медалі «Я - першакласнік!»

Па прыбыцці на станцыю Заслонава ўсіх удзельнікаў мерапрыемства і юных чыгуначнікаў чакала маса прыемных сюрпрызаў ад арганізатараў свята. Яркае і відовішчнае шоу мыльных бурбалак прывяло ў захапленне і дарослых, і дзяцей, а вясёлыя клоўны на хадулях, схаваных доўгай вопраткай, нечакана ператварыліся ў волатаў і ўнеслі яшчэ большае ажыўленне ў свята сваімі галавакружнымі трукамі і букетамі рознакаляровых шароў для першакласнікаў. Дзеці загадалі свае самыя запаветныя жаданні і па камандзе клоўнаў выпусцілі шары ў неба.

І зноў прыемная нечаканасць: кожнаму першакласніку падарылі салодкія тарты ад аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі банка.

Свята выклікала неверагодныя ўражанні, масу станоўчых эмоцый, і нават невялікі дождж і халаднаватае надвор'е не перашкодзілі ўсмешкам і добраму настрою.

Да спісу навін за 2020 год