Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Бяспека на чыгунцы: правілы, якія трэба ведаць дарослым і дзецям.

03 верасня 2020

У перыяд з 24.08.2020 па 07.09.2020 на Мінскім аддзяленні праводзіцца акцыя "Дзеці і бяспека".

02 верасня па ініцыятыве актыву ГА "БРСМ" маторвагоннага дэпо Мінск на станцыі Мінск-Паўночны праведзены мерапрыемствы па выкананні правілаў паводзін грамадзян пры знаходжанні на чыгуначных шляхах. Мэта дадзенага мерапрыемства – прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту і прадухіліць іх.

Падчас гэтай акцыі на станцыі Мінск-Паўночны раздаваліся наглядныя буклеты і інфармацыйныя памяткі, якія заклікаюць грамадзян быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту – не пакідаць дзяцей адных і не дазваляць ім гуляць паблізу чыгуначных шляхоў, не хадзіць па чыгуначных шляхах, не пераходзіць іх у неўстаноўленых месцах, не перабягаць шляхі перад надыходзячым цягніком, не скакаць з платформаў, не падлазіць пад рухомы састаў, не катацца на кабінах і дахах маторвагоннага рухомага складу і лакаматываў, не класці на пуці староннія прадметы, не кідаць камяні ў рухомы састаў, не карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і не размаўляць па мабільным тэлефоне.

Заўсёды памятаць, што выконваючы элементарныя правілы бяспекі можна пазбегнуць трагедыі.

Да спісу навін за 2020 год