Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дзеці і бяспека

11 верасня 2020

На Беларускай чыгунцы працягваецца акцыя «Дзеці і бяспека».

У рамках акцыі на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава сумесна з Мінскім атрадам ваенізаванай аховы Беларускай магістралі прайшло мерапрыемства, накіраванае на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

05.09.2020 года на пероне станцыі Заслонава пасажыраў сустракалі вядучы спецыяліст аховы працы Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Наталля Чырская і прадстаўнікі Ваенізаванай аховы. Яны раздавалі інфармацыйныя брашуры, гутарылі з дзецьмі і іх бацькамі, а таксама з юнымі чыгуначнікамі пра бяспечныя паводзіны на чыгунцы.

У зале чакання вакзала намеснік начальніка Дзіцячай чыгункі Святлана Марутка правяла пазнавальную віктарыну сярод маленькіх наведвальнікаў і запрасіла ўсіх прысутных паглядзець мультфільмы па правілах паводзін на чыгуначным транспарце.

Мерапрыемства працягнулася ў цягніку дзіцячай магістралі. У дарозе інструктар Наталля Масловіч і выхаванец дзіцячай дарогі Міхаіл Пухцееў у касцюмах дамавенка Кузі і вясёлага карантышкі Нязнайкі правялі для пасажыраў забаўляльную праграму. Цікавыя гульні, вершы і песні даставілі дарослым і дзецям масу станоўчых эмоцый.

Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе выхаванню асноў бяспекі на чыгуначным транспарце і дапамагае захаваць сваё жыццё і здароўе.

Да спісу навін за 2020 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць