Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскім аддзяленні чыгункі працягваецца акцыя "Дзеці і бяспека"

04 верасня 2020

У перыяд з 24.08.2020 па 07.09.2020 работнікамі станцыі Мінск-Пасажырскі праводзяцца мерапрыемствы "Дзеці і бяспека". Мэтай гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца прафілактыка дзіцячага траўматызму ў сувязі з пачаткам новага навучальнага года. У залах чакання і касах продажу білетаў, на платформах пасажырам з дзецьмі ўручаюцца наглядныя матэрыялы ў выглядзе буклетаў па бяспецы знаходжання паблізу чыгуначных пуцей і аб'ектаў чыгуначнага транспарту.

Дыктар вакзала з частатой мінімум 2 разы ў гадзіну інфармуе аб бяспечных паводзінах пасажыраў на аб'ектах станцыі Мінск-Пасажырскі з дапамогай гучнай абвесткі. Таксама на электронна-інфармацыйным табло адлюстроўваецца візуальная інфармацыя аб бяспечных паводзінах пасажыраў на аб'ектах чыгуначнай станцыі.

Для прадухілення пераходу грамадзянамі чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах, у тым ліку непаўналетнімі, на тэрыторыі станцыі арганізавана правядзенне рэйдаў сумесна з супрацоўнікамі ВОХР і праваахоўных органаў.

Ва ўстановы сярэдняй адукацыі, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці да аб'ектаў чыгункі (школы №№ 90, 97, 119; гімназіі
№№ 56,75) накіраваныя лісты аб правядзенні тлумачальнай працы з навучэнцамі аб правілах паводзін пры знаходжанні паблізу і на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Да спісу навін за 2020 год