Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пераможцы спаборніцтваў Кастрычніцкага раёна г. Мінска па міні-футболе

02 верасня 2020

27 жніўня на базе дзяржаўнай установы «Кастрычніцкі фізкультурна-аздараўленчы цэнтр» г. Мінска адбыліся спаборніцтвы па міні-футболе ў праграме круглагадовай спартакіяды "Ад масавага спорту да спорту вышэйшых дасягненняў" сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

 У першынстве прынялі ўдзел пяць каманд прадпрыемстваў раёна. Зборная Мінскага аддзялення чыгункі ў першай групе абгуляла каманду ААТ "Інтэграл" з лікам 3:0, і з'яўляючыся пераможцам у сваёй групе, у фінале сустракалася з лідарам групы Б – камандай "Нацыянальны аэрапорт Мінск". У напружаным фінале, прайграючы моцнай камандзе ў пачатку сустрэчы 0: 3, наша каманда змагла сабрацца, давесці гульню да рахунку 4: 4 і ў выніку заваяваць перамогу ў серыі пенальці. Брава хлопцы!

        А вось і нашы пераможцы:

         Кавалёў Дзiмітрый       - брыгадзір ТЧ-9;

         Жванскi Мікалай         - электрамеханік ШЧ-1;

         Каліноўскі Аляксандр  - старшы майстар ЛВЧ-1;

         Панасiк Андрэй           - вадзiцель электра -і автацялежкi ЛВЧ-1;

         Корсунаў Віктар           - слесар - электрык ЛВЧ-1;

         Соя Аляксей                - слесар па рамонце рухомага складу ЛВЧ-1;

         Пірожнік Арцём            - маляр ТЧ-9;

         Сліжаў Аляксандр        - дзяжурны па станцыі Мінск-Cартавальны;

         Лушкевіч Аляксандр    - слесар па рамонце рухомага складу ЛВЧ-1.

Да спісу навін за 2020 год