Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У госцi Каляда прыйшла

27 студзеня 2021

З мэтай далучэння падлеткаў да традыцый беларускай культуры і па традыцыі ў навучальным цэнтры Дзіцячай чыгункі ім. К.С.Заслонова было арганізавана і праведзена беларускае народнае свята «Каляды». Гасцямі і актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі юныя чыгуначнікі, іх бацькі і сябры. Творчая група выхаванцаў дзіцячай магістралі радавала ўсіх прысутных сваімі выступамі. У прыгожых нацыянальных касцюмах рабяты выконвалі народныя песні, танцы, чыталі вершы пра любімую Беларусь, а гарэзныя цыганачкі з вясёлым Мядзведзем ўнеслі ў свята сваю непаўторную адметнасць.

Галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення - Гаспадар і Гаспадыня, а таксама Дзед Барадзед, Каза і калядоўшчыкі жадалі ўсім гасцям моцнага здароўя, міру і дабра. Свята было працята нацыянальным каларытам і меладычнасцю беларускай мовы.

Прыемным сюрпрызам стала ўзнагароджанне юных чыгуначнікаў - пераможцаў конкурсаў на лепшую навагоднюю цацку і ​​лепшую рэкламу пра дзіцячую чыгунку.

Калядны вечар завяршыўся смачным пачастункам з духмяным чаем, прысмакамі і блінамі.

Да спісу навін за 2021 год