Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У лакаматыўнага дэпо Мінск - найноўшая кацельня

04 сакавіка 2021

Найбольш значным праектам у галіне энергазберажэння ў бягучым годзе з'яўляецца рэалізацыя праекта "Рэканструкцыя кацельні лакаматыўнага дэпо Мінск па вул. Брэст-Літоўская, 17/8. Другі пускавы комплекс" з устаноўкай трох вадагрэйных сталёвых жаратрубных троххадавых котлаагрэгатаў тыпу "UNIMAT UT-L 28" вытворчасці "Bosch".

Дзякуючы прымяненню найноўшага ацяпляльнага, цеплаабменнага, помпавага і электратэхнічнага абсталявання замежных і айчынных вытворцаў скарачаюцца эксплуатацыйныя выдаткі на выпрацоўку 1 Гкал, дасягаецца значная эканомія паліўна-энергетычных рэсурсаў за кошт пераходу ад паравой сістэмы цеплазабеспячэння да вадзянога, а таксама памяншаецца колькасць абслуговага персаналу на 6 штатных адзінак , што забяспечыць эканомію фонду аплаты працы з адлічэннямі. Прымяненне новых вадагрэйных катлоў дазволіць скараціць выкіды забруджвальных рэчываў у атмасферу горада.

Агульны эканамічны эфект ад рэалізацыі гэтага праекта складзе 898 т умоўнага паліва.

Да спісу навін за 2021 год