Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Памяць аб ваеннай гісторыі Беларусі

10 сакавіка 2021

У мэтах патрыятычнага і ідэалагічнага выхавання моладзі для юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі ім. К.С. Заслонава было арганізавана наведванне Дзяржаўнага музея ваеннай гісторыі Рэспублікі Беларусь.

У Музеі рабят чакала вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія, якая была насычана не толькі цікавымі фактамі, але і назіральнымі ўражаннямі.

Галоўны захавальнік фондаў Наталля Аркадзьеўна Краміч распавяла пра гісторыю стварэння і унікальнасці адзінага ў нашай краіне музея, дзе сабраны найбагацейшы гістарычны матэрыял аб ролі беларускага народа ў ваеннай гісторыі Цэнтральнай Еўропы, шляхі фарміравання ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

Экспазіцыя музея размешчана ў трох залах. У экспазіцыі адлюстраваны і выстаўлены ўзоры разнастайнасці ўзбраення розных эпох, макеты баявых машын, карты і схемы ваенных аперацый, пачынаючы ад сярэдніх стагоддзяў, Айчыннай вайны 1812 года, Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, Вялікай Айчыннай вайны да нашых дзён. Наталля Аркадзьеўна распавяла пра засяленне славянамі цяперашняй тэрыторыі Беларусі і станаўленне яе ў складзе Расійскай дзяржавы. Рабяты даведваліся не толькі пра гістарычныя падзеі розных часоў, але і працэсе развіцця ваеннага мастацтва і зброі. З вялікай цікавасцю юныя чыгуначнікі разглядалі мячы, кальчугі, вайсковую зброю, абмундзіраванне і амуніцыю, дакументы, карты, схемы і фотаматэрыялы.

Вельмі блізкая рабятам тэма Вялікай Айчыннай вайны. Самыя эксклюзіўныя экспанаты ваенных гадоў сабраны ў экспазіцыі Музея: штурмавы сцяг, устаноўлены на рэйхстагу 30 красавіка 1945 года воінамі 50-й гвардзейскай Сталінскай двойчы Чырванасцяжнай ордэна Суворава стралковай дывізіі, асабістыя рэчы і ўзнагароды маршалаў Савецкага Саюза - Жукава, Конева, Баграмяна. Па ваенных фатаграфіях рабяты пазнавалі будынкі, вуліцы свайго роднага горада. З пачуццём гонару за сваіх землякоў юныя чыгуначнікі чыталі надпіс беларускага салдата з-пад Любані Івана Андрэевіча Муравейка на сцяне зрынутага рэйхстага - «Я, Іван з Беларусі». У музеі размешчана вялікая калекцыя ўзнагарод, сярод якіх ёсць і копія Ордэна Перамогі. Наталля Аркадзьеўна спытала ў рабят, дзе ў Мінску можна пабачыць такі Ордэн? Яны адказалі: абеліск на плошчы Перамогі, верх якога увенчаны трохметровым, адлітым з бронзы, Ордэнам Перамогі.

Зацікавіла юных чыгуначнікаў экспазіцыя, прысвечаная воінам-інтэрнаціяналістам, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. Рабяты ведаюць, што сярод тых, хто атрымаў званне Героя Савецкага Саюза, ёсць і чыгуначнік - дваццацігадовы Мікалай Чэпік, які да прызыву ў шэрагі ўзброеных сіл працаваў манцёрам ў Мінскай дыстанцыі шляху, затым выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан.

Вялікую цікавасць у юных чыгуначнікаў выклікала экспазіцыя па сучаснай гісторыі Узброеных Сіл Незалежнай Рэспублікі Беларусь. З павагай яны праглядалі спіс ганаровых салдат і афіцэраў, навечна залічаных у склад частак і злучэнняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У заключэнне экскурсіі начальнік упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў Узброеных Сіл Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Сяргей Варановіч ўручыў ганаровыя граматы юным чыгуначнікам: Пухцееву Міхаілу, Моўчану Сцяпану, Сіваку Аляксандру і Есемчыку Андрэю за актыўны ўдзел у працы залы гісторыі Мінскага аддзялення і ў сувязі з святкаваннем Дня абаронцы Айчыны. Сяргей Мікалаевіч пажадаў усім рабятам моцнага здароўя і далейшых поспехаў у вучобе, выбары жыццёвага шляху і заставацца годнымі грамадзянамі нашай краіны.

Словы асаблівай удзячнасці юныя чыгуначнікі выказалі дырэктару Дзяржаўнага музея гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – Азаронку Сяргею Іванавічу і ад сябе ўручылі на памяць пра наведванне музея невялічкія сувеніры ад Дзіцячай чыгункі им.К.С.Заслонова.

Экскурсія аказала на рабят незабыўнае ўражанне.

Да спісу навін за 2021 год