Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Новае ў безбар'ерным асяроддзі для фізічна аслабленых асоб на станцыі Мінск-Пасажырскі.

12 сакавіка 2021

З мэтай стварэння даступнага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб, якія маюць ступень інваліднасці, звязаную з апорна-рухальным апаратам, зрокам і слыхам, на станцыі Мінск-Пасажырскі працягнутая праца ў гэтым напрамку.

У 2020 годзе был выканан шэраг мерапрыемстваў, якія дазваляюць людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі карыстацца паслугамі Беларускай чыгункі самастойна, у тым ліку:

- абсталявана спецыяльная каса №3 (паніжаная) па продажы білетаў на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній для абслугоўвання пасажыраў з парушэннем апорна-рухальнага апарата ў касавым зале чыгуначнага вакзала (левы бок);

- устаноўлены тактыльныя мнемасхемы планаў паверхаў на вакзале і мнемасхемы нумароў у гасцініцы «Экспрэс», інфармацыйныя таблічкі аб размяшчэнні платформаў і шляхоў (у зале чакання конкорса) і асноўных аб'ектаў інфармавання на вакзале, выкананыя з выкарыстаннем шрыфта Брайля, праведзена кладка тактыльных папераджальных і накіроўвалых гранітных пліт ля ўваходу ў будынак вакзалу для людзей з інваліднасцю па зроку;

- выканана адаптацыя кабінкі жаночага санвузла ў платных туалетах на вакзале, у гасцініцы «Экспрэс» абсталявана два нумары (301 і 401) для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

З 31.12.2020 на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі ўведзена ў эксплуатацыю гукавая сістэма навігацыі для забеспячэння індывідуальнай мабільнасці невідушчых і слабавідушчых людзей. Сістэма уключае гукавы інфарматар і бясплатны мабільны дадатак BuzzPoint. Інфарматар забяспечвае абмен дадзенымі па каналах Bluetooth са смартфона на базе Android 5.0, IOS 10.2 і вышэй. Выбіраючы адпаведны пункт у дадатку, інфарматар актывізуецца, а праграма на тэлефоне агучвае інфармацыю, якая дапаможа арыентавацца. Такім чынам, ідучы ад інфарматара да інфарматару, людзі, якія слаба бачаць, могуць бесперашкодна перамяшчацца па асноўных маршрутах вакзала. З дапамогай такіх гукавых падказак людзям з інваліднасцю па зроку можна без дапамогі старонніх прайсці да даведачнага акна, касы, ліфта, туалетаў, выйсці на платформы і іншыя аб'екты. Усяго ўстаноўлена 100 гукавых інфарматараў.

Такім чынам, працягваецца планамерная работа па адаптацыі інфраструктуры дарогі да патрэбаў людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, што прадугледжана Нацыянальным планам дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады.

Да спісу навін за 2021 год