Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Мінск-пераможца спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная лакаматыўная брыгада Беларускай чыгункі»

19 сакавіка 2021

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых лакаматыўных брыгад па выніках працы за 2020 год.

У дарожным спаборніцтве прынялі ўдзел 6 брыгад-пераможцаў адборачных тураў, якія праходзілі на аддзяленнях Беларускай чыгункі. Удзельнікі ацэньваліся па наступных крытэрах: забеспячэнне брыгадай выканання графіка руху цягнікоў, нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў, узровень адукацыі моладзевай лакаматыўнай брыгады, удзел машыніста ў правядзенні школ перадавога вопыту і інш.

Па выніках спаборніцтваў пераможцам стала маладзёжная лакаматыўная брыгада лакаматыўнага дэпо Мінск Мінскага аддзялення чыгункі (машыніст Аляксандр Вянглоўскі і памочнік машыніста Павел Календа). Пераможцам уручаны дыплом 1-й ступені і Кубак.

У спаборніцтве "Лепшая моладзевая лакаматыўная брыгада Беларускай чыгункі" па выніках працы за 2017 год Аляксандр і Павел занялі 3 месца, а па выніках працы за 2018 год - 1 месца. Да спісу навін за 2021 год