Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Квэст-гульня на дзіцячай магістралі

25 сакавіка 2021

Адным з перспектыўных напрамкаў сучаснага навучальнага працэсу з'яўляецца квэст-тэхналогія. Улічваючы эфектыўнасць гэтай інтэрактыўнай гульнявой методыкі, на Дзіцячай чыгунцы быў распрацаваны азнаямленчы квэст «Падарожжа па чыгунцы» для юных чыгуначнікаў 1-га года навучання.

Вядучыя квэста, юныя чыгуначнікі старэйшага года навучання, расказалі дзецям пра мэту правядзення  квэста: па падказкам неабходна сабраць адно вельмі цікавае слова. Для стварэння камфортнага і эмацыйнага настрою была праведзена невялікая размінка - бліц-апытанне, складзенае з чыгуначных тэрмінаў і азначэнняў. Юны чыгуначнік 1-га года навучання, які набраў найбольшую колькасць балаў у выніку бліц-апытання, атрымаў права падаць сігнал для пачатку квэста ударам у станцыйны звон.

Выконваючы ўсе этапы квэста, рабяты прайшлі па кабінетах, пазнаёміліся з тэхнічным абсталяваннем навучальнага цэнтра, папоўнілі свой багаж ведаў па чыгуначных дысцыплінах.

Форма правядзення адукацыйнай дзейнасці ў выглядзе гульні-квэста нестандартная і цікавая для дзяцей. Рабятам было цікава дзейнічаць адной камандай, разгадваць рэбусы, шыфроўкі, крыжаванкі, выкарыстоўваць азбуку Морзэ, ужываючы свае веды, інтэлект і кемлівасць.

Паспяхова выканаўшы ўсе заданні, юныя чыгуначнікі сабралі слова «макет». Падарожжа завяршылася ў дзейнага макета чыгункі, размешчанага ў фае вучэбнага цэнтра.

Па заканчэнні квэста ўсе ўдзельнікі зрабілі фота на памяць.

Сардэчна запрашаем на дзіцячую магістраль! Да спісу навін за 2021 год