Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аператыўна спраўляцца з пастаўленымі задачамі могуць лепшыя па прафесіі

30 сакавіка 2021

І зноў пра працаўнікоў аднаўленчага цягніка Орша, дзе працуюць па сапраўднаму прафесіяналы сваёй справы. Зараз аб пераможцах дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» майстры Канюшка А.У. і машынісце крана Коніку У.А. 

Канюшка Андрэй Уладзіміравіч сваю працоўную дзейнасць на чыгуначным транспарце пачаў ў 1981-м годзе ў лакаматыўным дэпо Орша. Затым працаваў у Аршанскай дыстанцыі шляху на пасадзе машыніста пуцерамонтнай лятучкі, а з 1987 год на працягу 34 гадоў Андрэй Уладзіміравіч добрасумленна працуе майстрам накатачнага абсталявання ў аднаўленчым цягніку Орша.
Сваім вялікім працоўным вопытам Андрэй Уладзіміравіч з задавальненнем дзеліцца з маладымі працаўнікамі. Мэта - пастаўленая задача павінна быць выканана. Да яе дасягненню прыводзіць ўкараненне і новых метадаў работы.
За шматгадовую добрасумленную працу на чыгуначным транспарце, асабісты ўклад у яго развіццё і ўдасканаленне Канюшка Андрэй Уладзіміравіч ўзнагароджваўся Ганаровай граматай Начальніка Беларускай чыгункі і Мінскага аддзялення чыгункі.
Канюшка Андрэй Уладзіміравіч неаднаразова з'яўляўся ўдзельнікам дарожнага конкурсу «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» сярод майстроў аднаўленчых цягнікоў і па выніках конкурсу за 2020 год заняў ганаровае 2-е месца.


Конік Уладзімір Аляксандравіч пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1994-м годзе слесарам па рамонце рухомага складу ў Аршанскім вагонным дэпо. У аднаўленчы цягнік станцыі Орша быў прыняты ў 2000 годзе і накіраваны ў Магілёўскую дарожна-тэхнічную школу для навучання па прафесіі машыніста крана на чыгуначным хаду. З 2002-га года па цяперашні час працуе машыністам крана аднаўленчага цягніка Орша. На працягу 19 гадоў працы машыністам Уладзімір Аляксандравіч назапасіў вялікі вопыт у працы і тэхнічным абслугоўванні чыгуначных грузападымальных кранаў. Грузападымальны кран - гэта складаная машына, якая складаецца з мноства розных механізмаў, прыбораў, электрычных схем, за спраўную працу якіх адказвае машыніст.
Конік Уладзімір Аляксандравіч таксама рэгулярна прымае ўдзел у дарожных конкурсах. Так ў 2016-м і 2017-м гадах ён займаў 3-і месцы. Па выніках працы за 2019 год быў другім, а па выніках конкурсу за 2020 год заняў першае месца.


У працы аднаўленчага цягніка бываюць выпадкі, калі даводзіцца аператыўна спраўляцца з пастаўленымі задачамі ў нестандартных сітуацыях. Канюшка А.В. і Конік В.А. шануюць якасцю сваёй працы, здольныя ўзяць на сябе адказнасць у прыняцці рашэнняў па складаных пытаннях, якія знаходзяцца ў іх кампетэнцыі. Валодаючы дастатковай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай, пастаянна дзеляцца вопытам з іншымі работнікамі. Карыстаюцца цалкам заслужаным аўтарытэтам і прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці калектыву.

Задачы выканальныя, калі за справу бярэцца ўвесь калектыў.
 

Да спісу навін за 2021 год