Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На Мінскам аддзяленнi Беларускай чыгункі падведзены вынікі аглядаў-конкурсаў стану аховы працы

26 сакавіка 2021


У УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» падведзены вынікі аглядаў-конкурсаў стану аховы працы за 2020 год. Конкурс праводзіцца сярод адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) штогод з 2010 года з мэтай павышэння эфектыўнасці па стварэнні здаровых умоў працы, паляпшэнню санітарна-бытавых умоў працоўных месцаў.

Усе запланаваныя мерапрыемствы па ўдасканаленні працы па ахове працы і ахове навакольнага асяроддзя выкананы ў поўным аб'ёме. Прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў 12 працоўных месцаў, на 86 рабочых месцах палепшаны ўмовы аховы працы.

Па выніках агляду-конкурсу па стварэнні і паляпшэнню санітарна-бытавых умоў для работнікаў аддзялення чыгункі месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца -станцыя Мінск-Пасажырскі;
2 месца - Аршанская дыстанцыя электразабеспячэння;
3 месца - станцыя Мінск-Сартавальны.


Па выніках агляду-конкурсу па паляпшэнню ўмоў працы на рабочых месцах і прывядзенню іх у адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Мінскае вагоннае дэпо;
2 месца - Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
3 месца - Мінская дыстанцыя шляху.

    

Да спісу навін за 2021 год