Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мы розныя, але мы разам!

28 красавіка 2021

Як выдатна, калі свята пачынаецца менавіта так: музыкай і апладысментамі! Так і пачаўся 25 красавіка ў ДКЖ г.Орша творчы парад ўсіх калектываў мастацкай самадзейнасці «Мы розныя, але мы разам», прысвечаны Году народнага адзінства і прымеркаваны да першамайскага свята міру і працы. Беларусь - прыгожая краіна з гераічным мінулым і цікавай сучаснасцю. І якой яна будзе заўтра, залежыць ад нас ужо сёння. Без свету няма будучыні на зямлі. Менавіта гэтая тэма натхніла ўсе калектывы Дома культуры на новыя канцэртныя нумары, якія прайшлі пад дэвізам «Вясёлка свету». 

У другой частцы праграмы яе ўдзельнікі выступілі з парадам прафесій. Любімая праца робіць усiх больш шчаслівымi і больш упэўненымi. Хлопцы з Школы юнага акцёра (кіраўнік - Дзмітрый Лецюк) пры Народным тэатры распавялі пра шматлікія прафесіi і пра тое, як важна зрабіць правільны выбар. Удзельнікі студыі эстраднай песні «Онікс» (кіраўнік - Алена Пшевальская) і Тэатра танца (кіраўнік - Ірына Сянчыла) выбралі для творчага выступу прафесіі машыніста і міліцыянта. Народны ансамбль народнай песні «Славяначка» (кіраўнік - Таццяна Шук) прадставіў прафесію будаўніка. Узорны ансамбль танца «Ві-за-ві» (кіраўнік - Алеся Васілеўская) - прафесію настаўніка. А Узорны цыркавы калектыў «Феерыя» (кіраўнік - Алена Жауненка) сцвярджаў са сцэны, што не так проста стаць клоунам. Сапраўднае свята не абыйшлося без выставы прыкладнога мастацтва і фотаконкурсу «Шчасце ва ўсмешцы дзяцей».

Падчас канцэртнай праграмы на сцэне пераможцам дарылі падарункі і апладысменты. Творчыя фантазіі калектываў выліліся ў адну вялікую дэманстрацыю талентаў, першамайскай музыкі, яркіх касцюмаў, атрыбутаў і бурных апладысментаў гледачоў.


Фінальны акорд паставіў «Гімн творчасці», спецыяльна напісаны да святочнага мерапрыемства Аленай Пшевальскай, які сімвалізуе адраджэнне і прыход вясны, салідарнасць і адзінства пад знакамітым лозунгам «Свет! Труд! Май!».

    

Да спісу навін за 2021 год