Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аплачвайце праезд своечасова

07 красавіка 2021

Кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў за 1 квартал 2021 года ажыццёўлены кантроль у 7719 цягніках, што на 491 цягнік больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года. Асноўная ўвага надавалася цягнікам гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа, на долю якіх прыйшлося 98,0% ад агульнай колькасці цягнікоў, у якіх ажыццяўляўся кантроль.

Па выніках кантролю за 1 квартал 2021 года 1044 грамадзяніна прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за безбілетны праезд у цягніках, з іх 557 грамадзян заплацілі штраф на месцы. У выніку кантролю ў цягніках спагнана 23937 рублёў 48 капеек штрафу і тарыфу.

УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд.

Інфармуем, што ў цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае ад 0,5 да 1 базавай велічыні, штраф за безбілетны праезд у цягніках рэгіянальных ліній - 0,7 базавай велічыні, у цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній -1 базавую велічыню. Да спісу навін за 2021 год