Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Работнікі Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння атрымалі перамогу ў конкурсе «Надзейны патэнцыял нашай магістралі» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі

12 красавіка 2021

У мэтах захавання і прымнажэння лепшых традыцый у працоўных калектывах і перадачы вопыту работы ад настаўнікаў да моладзі, фарміравання ў свядомасці маладога пакалення карпаратыўнай культуры 6 красавіка ў Культурна-спартыўным цэнтры УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбыўся конкурс «Надзейны патэнцыял нашай магістралі» сярод работнікаў структурных падраздзяленняў аддзялення чыгункі. Конкурс прымеркаваны да Года народнага адзінства і праходзіў у фармаце выступу ў пары настаўніка і маладога спецыяліста.

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 7 структурных падраздзяленняў аддзялення: Мінскі вагонны ўчастак, Мінскае вагоннае дэпо, станцыя Мінск-Сартавальны, Мінская дыстанцыя сігналізацыі і сувязі, Аршанская дыстанцыя электразабеспячэння, Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў і лакаматыўнае дэпо Орша.

Конкурс праводзіўся ў 4 этапы:

«Даты і людзі»

«Нам песня будаваць і жыць дапамагае»

«Любімае кіно»

«Прафесіяналы сваёй справы».

Па выніках конкурсу 1 месца занялі Павел Шупеня і Сяргей Сівагракаў з Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння, 2 месца прысуджана Таццяне Шаблоўскай і Алене Якушенка з Мінскага вагоннага ўчастка, 3 месца ў Сяргея Яўсеенкі і Паўла Лясуна са станцыі Мінск-Сартавальны.

Пераможцам конкурсу Паўлу Шупені і Сяргею Сівагракаву прадастаўляецца ганаровае права прадстаўляць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі на дарожным конкурсе «Надзейны патэнцыял нашай магістралі».

Да спісу навін за 2021 год