Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чыгуначнікі прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу»

13 красавіка 2021

З 3 па 10 красавіка 2021 года ў Беларусі прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». Галоўная мэта мерапрыемства - папулярызацыя беражлівых адносін сярод насельніцтва да аднаго з галоўных прыродных рэсурсаў краіны, а таксама ўзмацненне экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў. Традыцыйна яе арганізатарам выступіла Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Дадзеную добраахвотную акцыю вырашылі актыўна падтрымаць работнікі Маладзечанскай дыстанцыі шляху. На тэрыторыі дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Маладзечанскі лясгас» была праведзена пасадка сасновага лесу на плошчы 0,8 га (5300 дрэў).

Да спісу навін за 2021 год