Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

«Дырыжор руху - 2021» сярод работнікаў Мінскага аддзялення чыгункі

19 красавіка 2021

15 красавіка 2021 года на базе Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прайшоў конкурс «Дырыжор руху!» сярод работнікаў чыгуначных станцый, якія забяспечваюць арганізацыю руху цягнікоў на Мінскім аддзяленні чыгункі.

У конкурсе прымалі ўдзел 8 дзяжурных па чыгуначных станцыях:

Раман Сташэвіч - дзяжурны па станцыі Жодзіна;

Уладзіслаў Піцко - дзяжурны па станцыі Маладзечна;

Аліна Крышнёва - дзяжурны па станцыі Мінск-Паўднёвы;

Яніна Болдырава - дзяжурны па станцыі Багатырова;

Ірына Манько - дзяжурны па станцыі Калядзічы;

Максім Гурэўскі - дзяжурны па станцыі Орша;

Сяргей Караткевіч - дзяжурны па станцыі Мінск-Пасажырскі;

Максім Аксянюк - дзяжурны па станцыі Мінск-Сартавальны.

Конкурс праходзіў у тры этапы.

У першым этапе «Я - дзяжурны па станцыі» удзельнікі на высокім узроўні прадэманстравалі відэаролік-прэзентацыю пра сябе і сваёй працы.

У другім этапе «Мая праца» удзельнікі конкурсу павінны білі даць адказ на два прапанаваных пытання, якія былі звязаны непасрэдна са спецыфікай працы дзяжурнага па станцыі на Беларускай чыгунцы. Усе ўдзельнікі годна справіліся з задачай і далі дакладныя адказы.

У трэцім этапе «Музычная феерыя» удзельнікі прадстаўлялі нумары мастацкай самадзейнасці.

Раман Сташэвiч падрыхтаваў харэаграфічны нумар «Павольны вальс», які выканаў сумесна са сваёй калегай.

Уладзіслаў Піцко прачытаў верш «Цягнік жыцця».

Аліна Крышнева для дадзенага этапу падрыхтавала песню «SuperStar» з рэпертуару Святланы Лабады.

Яніна Болдырава выканала танец «Усходняя феерыя».

Ірына Манько здзівіла падачай верша «Начны склад ...».

Максім Гурэўскi ​выканаў песню «Прывітанне з Аршанскага вузла».

Сяргей Караткевіч падарыў гледачам выступленне ў арыгінальным жанры, прачытаўшы гумарыстычнs маналог «Правадніца Верка».

Максім Аксянюк выканаў песню ўласнага сачынення «З каменя і сталі», якая не пакінула раўнадушным ні воднага, хто сідзеў у зале.

У чарговы раз мы змаглі пераканацца, што чыгуначнікі не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і вельмі таленавітыя людзі. Суддзям было нялёгка выбраць пераможца.

У выніку 1-ае месца і тытул «Дырыжор руху - 2021» сярод работнікаў чыгуначных станцый, якія забяспечваюць арганізацыю руху цягнікоў на Мінскім аддзяленні чыгункі, прысуджаны Максіму Аксянюку - дзяжурнаму па станцыі Мінск-Сартавальны.

Прыза глядацкіх сімпатый і памятнага сувеніра ад Аб'яднанай Раённай прафсаюзнай арганізацыі УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый гэтак жа быў ганараваны Максім Аксянюк, набраўшы найбольшую колькасць галасоў ад гледачоў у зале.

У выніку праведзенага конкурсу ўдзельнікі і гледачы атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою. Да спісу навін за 2021 год