Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Каманда Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння - пераможцы дарожнага конкурсу «Надзейны патэнцыял нашай магістралі»

26 красавіка 2021

22 красавіка ў Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года народнага адзінства, адбыўся конкурс «Надзейны патэнцыял нашай магістралі» сярод работнікаў арганізацый Беларускай жалезнай дарогі. У конкурсе прынялі ўдзел 6 каманд-пераможцаў адборачных тураў: па адной камандзе ад кожнага аддзялення, у складзе якой малады спецыяліст і яго настаўнік.

Конкурс складаўся з 4 этапаў: «Даты і людзі» (удзельнікі павінны былі вызначыць 2 падзеі : адно з эпохі СССР, а другое XXI стагоддзя), «Нам песня будаваць і жыць дапамагае» (удзельнікі выконвалi рэмікс папулярнай песні XX стагоддзя), «Любімае кіно» (удзельнікі павінны былі адгадаць папулярныя кінафільмы па іх фрагментах) і «Прафесіяналы сваёй справы» (аднаму з удзельнікаў неабходна было растлумачыць паняцце, выкарыстоўваючы яго апісанне, жэсты, элементы пантамімы, а другому яго адгадаць).

Па выніках конкурсу перамогу атрымала каманда Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Павел Шупеня і Сяргей Сівагракаў.

Шупеня Павел Анатольевіч сваю працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе электраманцёрам кантактнай сеткі Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння пасля заканчэння Аршанскага дзяржаўнага тэхнікума чыгуначнага транспарту. З ліпеня 2020 года працуе электрамеханікам раёна кантактнай сеткі Асінаўка. Неаднаразова ўдзельнічаў у інтэлектуальных гульнях, удзельнік шоў-конкурсу «Карнавал любві 2018». Захапляецца мотатурызмам.

Сівагракаў Сяргей Уладзіміравіч у 2019 годзе скончыў Аршанскі дзяржаўны каледж філіял УА «БелДУТ» па спецыяльнасці «Электразабеспячэнне на чыгуначным транспарце». Працоўную дзейнасць пачаў у 2019 годзе электраманцёрам кантактнай сеткі Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння. Захапляецца гульнёй на духавых інструментах.

Віншуем Сяргея і Паўла з упэўненай перамогай і жадаем далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасці!


Да спісу навін за 2021 год