Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Фотазона «Вясна» на станцыі Мінск-Пасажырскі

27 красавіка 2021

Вясновая пара - час новых планаў і надзей. Гэтыя тры месяцы створаны для натхнення, закаханасці і выдатнага настрою. Вось і на станцыю Мінск-Пасажырскі прыйшла вясна…

Для гасцей і жыхароў горада на трэцім паверсе чыгуначнага вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі ўсталявана новая фотазона. На гэты раз у адной яркай кампазіцыі злучылася ўся палітра вясновых фарбаў, якая вельмі арганічна ўпісалася ў фае трэцяга паверха.

Фотазона атрымалася па-вясноваму маляўнічая і натхняльная. Ва ўсім адчуваецца магія ажыўшай прыроды з відавочным лірычным адценнем. Сімвалічныя для вясны ландышы і цюльпаны сталі новымі "вясновымі" маршрутамі для падарожжаў: "Мінск-Цюльпанава», "Ландышава-Мінск".

Да спісу навін за 2021 год