Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чыгунка - дзецям не цацка

29 красавіка 2021

22 красавіка 2021 года працаўнікі станцыі Маладзечна правялі з навучэнцамі пачатковых класаў ДУА «Гімназія № 10» г.Молодечно гутарку на тэму «Бяспека на чыгунцы і аб'ектах чыгуначнага транспарту».

Юнакам у гульнявой форме распавялі пра тое, якая чакае іх небяспека, калі не выконваць правілы бяспекі пры знаходжанні паблізу чыгуначнага транспарту і яго аб'ектаў.

Гуляючы ў гульню «Паравоз», навучэнцы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што імгненна цягнік спыніць нельга і небяспечна для жыцця перабягаць шлях перад  праходзячым цягніком, а таксама перасякаць чыгуначныя шляхі там, дзе гэта зручна, каб скараціць час, бо для бяспечнага пераходу існуюць спецыяльныя абсталяваныя пешаходныя пераходы, тунэлі, масты, чыгуначныя пераезды.

Пра тое, колькі чалавек было траўмавана на чыгунцы з-за невыканання правілаў, даведаліся з дапамогай гульні «Інфармацыя з далонькі».

Юнакi азнаёміліся з правіламі паводзін пры карыстанні чыгуначным транспартам, вывучылі асноўныя правілы паводзін на вакзалах, праезду ў цягніках.

Кожнаму дзіцяці ў памяць аб сустрэчы былі раздадзены памяткі і ўлёткі пра бяспечных правілах паводзін на чыгунцы, якія яны паабяцалі выконваць.

Навучэнцы даведаліся шмат цікавага і важнага і абяцалі абавязкова распавесці сваім сябрам, бацькам і ўсім знаёмым аб правілах бяспекі на чыгунцы. Да спісу навін за 2021 год