Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У гонар юбілею - пасадзілі дрэва

20 красавіка 2021

Для калектыву лакаматыўнага дэпо Мінск 2021 год - юбілейны, спаўняецца 150 гадоў з дня адпраўлення першага цягніка. Да гэтай памятнай даты было прынята калектыўнае рашэнне пасадзіць дрэва.

17 красавіка 2021 года ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка на тэрыторыі прадпрыемства сабраліся ветэраны, члены БРСМ і работнікі дэпо. На сонечным участку сквера быў пасаджаны «канадскі чырвоны дуб», як увасабленне крэпасці і даўгавечнасці.

На мерапрыемстве начальнік дэпо Раман Лабажэвіч выказаў надзею, што гэты дуб ўбачыць не адно пакаленне чыгуначнікаў, а прадстаўнік дынастыі Храпавых - Анатоль Пятровіч, які прапрацаваў на прадпрыемстве 55 гадоў, ад асобы ветэранаў пажадаў калектыву, далейшай стабільнай работы і рэалізацыі намечаных планаў.

Да спісу навін за 2021 год