Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У добры шлях, наша дзіцячая магістраль

03 мая 2021

1 мая 2021 года на Дзіцячай чыгунцы ім. К. С. Заслонава адбылося адкрыццё чарговага 66-га сезону руху цягнікоў. Больш за 450 выхаванцаў дзіцячай магістралі з хваляваннем і трапятаннем чакалі гэты дзень, каб замацаваць на практыцы свае тэарэтычныя веды, атрыманыя на працягу года.

Вясёлыя дзіцячыя галасы напоўнілі станцыю Заслонава. На традыцыйную ўрачыстую лінейку сабраліся юныя чыгуначнікі, іх бацькі, сябры і выпускнікі Малой Беларускай мінулых гадоў.

Лінейка пачалася з пабудовы змен выхаванцаў дзіцячай магістралі і здачы рапартаў начальнікаў змен пра гатоўнасць да праходжання гадовай цягніковай практыкі старшыні савета юных чыгуначнікаў Уладзіславу Шэраму, пра што і адрапартаваў Уладзіслаў начальніку Дзіцячай чыгункі Савічу Валерыю Віктаравічу.

Словы віншавання і пажадання для юных чыгуначнікаў прагучалі ад першага намесніка начальніка Мінскага аддзялення чыгункі Шаўчэнкі Уладзіміра Фёдаравіча. Ён адзначыў, што ў гэтым годзе адной традыцыяй у юных выхаванцаў дзіцячай магістралі стане больш - гэта будзе своеасаблівы рытуал пасвячэння ў прафесію, пачынаючы з другога года навучання. Абновяцца і знакі адрознення, якія будуць уручацца па заканчэнні сезона. Уладзімір Фёдаравіч пажадаў дзецям поспехаў і выказаў надзею на тое, што выпускнікі гэтага навучальнага года сваёй прафесійнай дарагай выберуць чыгуначную. На прадпрыемствах Мінскага аддзялення чыгункі іх з нецярпеннем чакаюць.

Старэйшы пракурор кіравання генеральнай пракуратуры па наглядзе выканання заканадаўства на транспарце і мытных органаў, саветнік юстыцыі Трубчык Сяргей Васільевіч павіншаваў юных чыгуначнікаў са святам і нагадаў усім прысутным, што Дзіцячая чыгунка - гэта аб'ект чыгуначнага транспарту, дзе неабходна забяспечваць і выконваць меры бяспекі.

«Для тых, хто толькі пачаў навучанне на Дзіцячай чыгунцы, цяперашні летні сезон - адзін значны крок на шляху да сваёй мары: у будучыні стаць машыністам, правадніком або дзяжурным па станцыі. Спадзяюся, што практыка будзе насычанай і паспяховай» - адзначыў начальнік Дзіцячай чыгункі Савіч Валерый Віктаравіч. Ён павіншаваў усіх прысутных з пачаткам летняга сезона і абвясціў аб адкрыцці летняй паяздной практыкі. Прагучаў гімн Дзіцячай чыгункі ў выкананні групы юных чыгуначнікаў.

Адметнасцю свята стала яркае выступленне заслужанага цыркавога калектыву «Белая Русь» Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення чыгункі. Затым усіх юных чыгуначнікаў запрасілі на агульнае фота з ганаровымі гасцямі.

Права на адкрыццё руху па дзіцячай магістралі атрымала лепшая па выніках 2020 года змена №2 - інструктар Гусева Ганна Аляксандраўна. Па традыцыі пасажырамі першага цягніка сталі юныя чыгуначнікі 1-га года навучання і іх бацькі.

У гэтым сезоне з мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама для стварэння камфортных умоў праезду ў цягніках Дзіцячай чыгункі прадугледжана рассаджванне з улікам сацыяльнай дыстанцыі.

Да спісу навін за 2021 год