Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Шматдзетная сям'я - шчаслівая сям'я!

20 мая 2021

Слова «сям'я» у Гарыновiчэй чытаецца як «сем я» і невыпадкова: калі побач з табой побач жывуць родныя і любімыя, то гэта вялікае шчасце. У гэтай сям'і трое дзетак, дзве дзяўчынкі і хлопчык, у планах яшчэ хлопчык, каб было пароўну.

Гарыновiч Вольга з дзяцінства марыла працаваць на чыгунцы, таму паступіла ў чыгуначны каледж у Мінску. Пачынала сваю працоўную дзейнасць правадніком, затым перайшла працаваць на станцыю Мінск-Пасажырскі білетных касірам, а цяпер працуе аператарам станцыі ў групе інфармацыйнага забеспячэння.

З будучым мужам Максімам Вольга пазнаёмілася ў электрычцы Мінск-Орша, калі вярталася з вучобы. Згулялі вяселле і марылі пра тое, што Вольга народзіць трайнят, а атрымалася тры разы па адным.

Першая дачка Ангеліна, займаецца ўсходнімі танцамі, мае шмат узнагарод, з танцавальным калектывам аб'ездзіла палову Еўропы і ўсю Беларусь, хоча стаць медыкам. Другая дачка Таццяна, займаецца футболам і тхэквандо, мае ўзнагароды і дыпломы, марыць стаць пажарнікам. Трэцім нарадзіўся хлопчык Алёшка. Улюбёнец сям'і пакуль яшчэ не вызначыўся з захапленнямі, але ўжо марыць стаць міліцыянерам. Так, што ў сям'і Гарыновiчэй будуць усе самыя «патрэбныя людзі».

Тата Максім працуе майстрам у будаўнічай арганізацыі, захапляецца паляваннем і рыбалкай. Мама Оля пышна пячэ, займаецца рукадзеллем, вяжа мяккія цацкі. Не так даўно ў сям'і з'явіўся гадаванец - ёркшырскі тэр'ер па мянушцы Джэсiка.

Сям'я Гарыновiчэй вельмі дружная, адносіны пабудаваны на ўзаемапавазе і любові, любую вольную хвіліну праводзяць ўсе разам, наведваюць розныя мерапрыемствы.

Калі шматдзетная мама Оля распавядае пра сваю сям'ю, у яе свецяцца вочы. Яна заўсёды кажа: «У нас добрая і кахаючая сям'я, мы адна каманда і мы ганарымся, тым, што мы - шчаслівая сям'я!».

Да спісу навін за 2021 год