Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Любіце дзяцей і вядзіце іх па жыцці

19 мая 2021

У гонар святкавання Дня сям'і, які адзначаецца 15 траўня, кіраўніцтва лакаматыўнага дэпо Маладзечна (намеснік начальніка дэпо па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях Церах М.І. сумесна з намеснікам прафсаюзнага камітэта дэпо Севастеем А.А.) урачыста павіншавала шматдзетную маці Сініцкую Вольгу Аляксандраўну, работніцу дома адпачынку лакаматыўных брыгад.

Вольга Аляксандраўна працуе ў дэпо на працягу ўжо 15 гадоў і з'яўляецца адной з пяці шматдзетных маці дэпо, але адзінай якая мае чатырох дзяцей: сыноў Арсенія 11 гадоў і Арцёма 5 гадоў, дачок Марыю 9 гадоў і Арыну 3 гады. Вольга Аляксандраўна разам са сваім мужам Мікалаем Міхайлавічам, таксама чыгуначнікам (аператар паста цэнтралізацыі маторвагоннага дэпо Мінск), вельмі ганарацца сваімі дзецьмі, імкнуцца як мага больш надаваць ім часу і ўсяляк развіваць. Сын Арсень наведвае гурток суднамадэліравання, а дачка Марыя займаецца ў музычнай школе па класе фартэпіяна. Ўсёй сваёй вялікай сям'ёй вельмі любяць выязджаць з намётамі на прыроду.

Да спісу навін за 2021 год