Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Усё пачынаецца з сям'і

21 мая 2021

Сям'я - гэта дом, тата, мама, блізкія людзі. Гэта агульныя клопаты, радасці і справы. Гэта любоў і шчасце. Сям'я - гэта тыл і падмурак, на якім будуецца ўсё жыццё.

У сям'і Балая Дзяніса і Вольгі трое сыноў, якія захапляюцца каратэ і займаюць прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах. Тата працуе прыёмшчыкам цягнікоў станцыі Мінск-Сартавальны, а мама - прадавец.

Сям'я Мультан выхоўвае траіх сыноў. Тата Вадзім працуе майстрам участка станцыі Мінск-Сартавальны, захапляецца валейболам, мама Алена - бухгалтар. Старэйшы сын Канстанцін захапляецца сучаснымі танцамі ў тэатры танца «Калібры», займаецца біятлонам, сярэдні сын Станіслаў актыўна вядзе падрыхтоўку ў 1 клас.

Сям'я Сцяшковiчаў выхоўвае двух сыноў і дачку. Тата Андрэй-прыёмшчык цягнікоў станцыі Мінск-Сартавальны, мама Алена - бухгалтар. Дачка Вера і сын Мікіта займаюцца каратэ.

Сям'я Ціцянок выхоўвае дзвюх дачок і сына Сцяпана. Тата Дзмітрый - прыёмшчык цягнікоў станцыі Мінск-Сартавальны, мама Аляксандра працуе настаўнікам школы мастацтваў. Дочкі Сафія і Стэфанія захапляюцца танцамі і гульнёй на цымбалах.

Сям'я Гнiлiцкiх выхоўвае траіх дзяцей. Папа Ян - апаратчык падрыхтоўкі замесаў фарбаў, мама Марыя - станцыйны рабочы станцыі Мінск-Сартавальны. Сын Валерый вучыцца ў кадэцкім вучылішчы і захапляецца гульнёй на гітары. Дачка Ганна захапляецца гульнёй на цымбалах і валейболам.

На станцыі Мінск-Сартавальны УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» 15 мая 2021 года ў Міжнародны дзень сям'і кіраўніцтвам станцыі і першаснай прафсаюзнай арганізацыяй станцыі Мінск-Сартавальны былі адзначаны памятнымі падарункамі прадстаўнікі шматдзетных сем'яў: Балай Д.Г., Гнiлiцкая М.В., Кухарчык В.Г., Кучура О.В., Мультан А.Е., Свірыда А.М., Сцешковiч А.В., Ціцянок Д.А.

Да спісу навін за 2021 год