Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Звініце, гітарныя струны!

26 мая 2021

21 мая адбыўся адборачны тур конкурсу аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце, гітарныя струны!» сярод работнікаў адасобленых структурных падраздзяленняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Камісія, у складзе якой былі прадстаўнікі культуры і мастацтва (Альберт Скараход, Марына Шкляр, Алена Лапцінская) вызначыла удзельнікаў, якія будуць прадстаўляць сталічнае аддзяленне Беларускай чыгункі 17 чэрвеня 2021 на дарожным конкурсе ў г.Баранавічы.

Пераможцамі сталі:

Аляксей Краўцоў - старшы аглядчык-рамонтнік Аршанскага вагоннага дэпо, Юрый Булгач - аглядчык-рамонтнік Аршанскага вагоннага дэпо, Іван Носаў - начальнік участка Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, Вадзім Прусакевіч - машыніст электрацягніка маторвагоннага дэпо Мінск і Сяргей Жыгальскі - вартаўнік вытворчага ўчастка Орша-Усходняя транспартна-лагістычнага цэнтра Мінск дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ».

Да спісу навін за 2021 год