Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Любові і клопату хопіць на ўсіх

31 мая 2021

Шматдзетная сям'я - гэта дар і талент, вялікая нялёгкая бацькоўская праца. Падарыць жыццё, вырасціць і выхаваць цудоўных, таленавітых, працавітых дзяцей - гэта патрабуе вялікіх і душэўных сіл, самааддачы, клопату, але затое ў шматдзетнай сям'і і радасці, і шчасця, і любові, і смеху больш. Бытуе крылатая фраза пра тое, што нават невялікі дом з цёплым сямейным ачагом можа змясціць цэлы сусвет.

Гісторыя дзіўнай сям'i Шпак з г. Оршы раскрывае сэнс гэтай фразы. А ўсё пачыналася з кахання. Яны пазнаёміліся 11 гадоў таму ў Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, дзе Настасся працуе электрамеханікам, а Аляксандр - старэйшым электрамеханікам. Яна - стройная, пяшчотная, прыгожая і ён - мужны, адказны. Вялікае і моцнае пачуццё аб'яднала іх. Так і пайшлі па лёсе разам. Сёння гэтаму шчасліваму сямейнаму саюзу 11 гадоў. У мінулым годзе яны адзначалі ружовае вяселле.

Вяршыняй любові, вядома ж, сталі дзеці. Іх у Анастасіі і Аляксандра трое. Тры цудоўныя дзяўчынкі - гэта татава радасць і мамчыны сяброўкі і памочніцы.

Дзеці прыходзяць у гэты свет ужо са сваімі задаткамі, характарамі, здольнасцямі. Так і ў сям'і Шпак. Яны такія прышпільныя, дапытлівыя і такія розныя, але аднолькава любімыя. Мілена захапляецца спевамі, маляваннем і замежнымі мовамі. Заканчвае ў 2021 годзе мастацкую школу. Кацярына займаецца ў секцыі гандбола, наведвае гурток рукадзелля. Лізавета ходзіць у секцыю дзюдо і мастацкі гурток па маляванню. Бацькі дзякуюць лёсу за кожную з іх. Бо ў дзецях яны знаходзяць і радасць, і шчасце, і сэнс свайго жыцця і любові, таму што толькі ў любові выхоўваюцца гарманічныя, цікавыя асобы, раскрываецца патэнцыял кожнага дзіцяці.

У гэтай дружнай сям'і створана атмасфера дабрыні, узаемаразумення і павагі. Яны вядуць актыўны лад жыцця, маюць домік у вёсцы, уласны падворак, дзе вырошчваюць гародніну і ягады, трымаюць пчальнік. Дзеці вельмі любяць дапамагаць па гаспадарцы, ім цікава самім вырошчваць розныя культуры. Усе вельмі любяць жывёл. У сям'і жывуць шыншылы, кошка і дзве сабакі. Кожны год ездзяць адпачываць у санаторый «Талька» і вандруюць па Беларусі: Брэсцкая крэпасць, Белавежская пушча, Мірскі замак і іншыя славутасці. Выязджаюць з намётамі на прыроду з рыбалкай.

Гэта так выдатна, калі хата поўны дзіцячага смеху, дзіцячай радасці, дзіцячых свавольстваў, дзіцячых поспехаў. А любові і клопату ў сям'і Шпак хопіць на ўсіх!

Да спісу навін за 2021 год