Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Ўшанаванне шматдзетных сем'яў

01 чэрвеня 2021

У лакаматыўным дэпо Мінск прайшло ўшанаванне шматдзетных сем'яў, якіх на прадпрыемстве - 29. Кіраўніцтва лакаматыўнага дэпо выказала словы падзякі шматдзетным сем'ям за добрасумленнае выкананне сваіх бацькоўскіх абавязкаў, за тое, што не шкадуючы сябе нястомна клапоцяцца пра дзяцей. Гэта велізарная праца жыць для сваіх дзяцей, гадаваць і любіць іх. І радавацца кожнаму моманту, калі ты бачыш у вачах сваіх дзяцей шчырае шчасце.

Раскажам пра жыццё некаторых шматдзетных сем'яў работнікаў дэпо.

У працаўніка дэпо, машыніста электравоза Сяргея Бедоника, і яго жонкі Тамары Валянцінаўны пяцёра дзяцей: Валерыi - 10 гадоў, Віталю - 9, Уладзіславу - 5, Вікторыі - 2 і Вадзіму яшчэ толькі годзік. Сяргей не рос у шматдзетнай сям'і, але заўсёды пра яе марыў. Пра ўсіх сваіх дзецях бацькі могуць расказваць бясконца, аб іх захапленні маляваннем, спортам. І ва ўсіх сваіх захапленнях дзеці знаходзяць падтрымку сваіх бацькоў.

У машыніста цеплавоза Барыса Бягуна і Ганны Сяргееўны пакуль яшчэ толькі трое дзяцей: Валерыю - 9 гадоў, Ксеніі - 6, Соф'і - 4. Валерый сур'ёзна захапляецца шахматамі і мае спартыўны разрад, Ксенія з задавальненнем займаецца гімнастыкай. Але агульнае ў гэтых сем'ях вялікая любоў да дзяцей і дзякуючы гэтай любові дзеці знойдуць сваё месца ў жыцці.

Хочацца пажадаць каб у кожнай сям'і панавала любоў, павага, паразуменне, цяпло і ўтульнасць.

Да спісу навін за 2021 год