Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя «Дзеці і бяспека» прайшла ў Маладзечне

01 чэрвеня 2021

У рамках акцыі «Дзеці і бяспека» з 21 па 31 мая 2021 года работнікамі станцыі Маладзечна праведзена прафілактычная работа ва ўстановах адукацыі горада: сярэдняй школе № 4, Гімназіі № 6, сярэдняй школе № 8 і Маладзечанскім дзяржаўным політэхнічным каледжы (студэнты 1 курса). У форме лекцый, гутарак на тэму: «Правілы паводзінаў на чыгуначным транспарце» навучэнцам былі расказаны асноўныя прычыны траўміравання непаўналетніх - гэта грубае парушэнне правілаў асабістай бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту: пераход чыгуначных шляхоў у неўсталяваных месцах, язда на ровары, скейтбордзе, роліках і шмат іншых прыкладаў. Было расказана і пра адказнасць, якая прадугледжана пры ігнараванні правілаў.

Каб юныя слухачы засвоілі лепш атрыманую інфармацыю, падчас гутарак дэманстравалі ролікі аб правілах паводзін, было раздадзена каля 100 улётак. З дзецьмі з політэхнічнага каледжа была праведзена таксама гутарка аб рабоце чыгуначнікаў. З надыходам школьных канікул падобныя сустрэчы будуць праводзіцца ў школьных аздараўленчых лагерах.

На чыгуначным вакзале станцыі Маладзечна дадаткова праінфармаваны грамадзяне аб мерах бяспекi пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, на тэхнічнай вучобе сярод работнікаў станцыі Маладзечна таксама праведзена гутарка на гэту тэму.

У канцы кожнай сустрэчы было адзначана, што чыгунка не небяспечная для тых, хто выконвае правілы, хто уважлівы і асцярожны, дысцыплінаваны ў небяспечнай зоне. А правілы на чыгунцы простыя - іх трэба толькі выконваць. Да спісу навін за 2021 год