Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Бяспека дзяцей на чыгунцы

02 чэрвеня 2021

У мэтах папярэджання выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання ў перыяд з 17.05.2021 па 28.05.2021 года работнікамі Аршанскай дыстанцыі пуцi праводзілася прафілактычнае мерапрыемства «Дзеці і бяспека».

Ва ўстановах адукацыі для навучэнцаў былі праведзены тлумачальна-прафілактычныя выступы са зваротам асаблівай увагі на недапушчэнне знаходжання непаўналетніх на чыгуначных пуцях. У гімназіі № 1            г. Орша выступаў намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце, кадрах і сацыяльных пытаннях Завацкі Анатоль Аляксандравіч, у Аршанскім педагагічным каледжы - начальнік участка Яфрэменка Віталь Юр'евіч, у сярэдняй школе № 20 г. Орша - начальнік тэхнічнага аддзела Іваноў Сяргей Аляксандравіч.

Да спісу навін за 2021 год