Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Чыгунка - не месца для прагулак

03 чэрвеня 2021

У сувязі з пачаткам летніх канікулаў і ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне выпадкаў траўміравання грамадзян на аб'ектах інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, у перыяд правядзення акцыі «Дзеці і бяспека» ў Маладзечанскай дыстанцыі пуці праведзены наступныя мерапрыемствы па недапушчэнні траўміравання непаўналетніх і прафілактыцы транспартных правапарушэнняў:

- праведзены тлумачальна-прафілактычныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, размешчаных у 5 кіламетровай зоне ад чыгункі, перададзены інфармацыйныя лісты аб невытворчым траўматызме. Гутаркі адбыліся ў 42 установах адукацыі, ахоплена навучэнцаў - 8 367 чалавек.

- з мэтай папярэджання хаджэнні непаўналетніх па чыгуначных шляхах ў неўстаноўленых месцах без нагляду дарослых работнікамі дыстанцыі сумесна з супрацоўнікамі АУСТ і членамі добраахвотнай дружыны дыстанцыі пуці ажыццёўлены 6 выхадаў на дзяжурства і праведзены гутаркі па пытаннях выканання правілаў знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

- праведзена праверка наяўнасці і стану інфармацыйных плакатаў па правілах бяспекі пры знаходжанні паблізу чыгуначных пуцей на пешаходных пераходах і ў месцах масавага хаджэнні.

- праведзена абследаванне стану пешаходных насцілаў на чыгуначных пешаходных пераходах і пераездах, агароджаў.

- 25 мая праведзены сумесны рэйд з удзелам інспектара прафілактыкі ГОПР Маладзечанскага АУСТ на месцах па прафілактыцы невытворчага траўматызму на аб'ектах інфраструктуры чыгуначнага транспарту, ахапіўшы месцы несанкцыянаваных праходаў праз чыгуначныя пуці. У ходзе правядзення дадзенага мерапрыемства было вынесена два папярэджанні па п. 4 арт. 18.2. КаАП РБ за пераход чыгуначных шляхоў у неналежным месцы.

- 28 мая з удзелам работнікаў Маладзечанскай дыстанцыі пуці і станцыі Маладзечна адбылося сумеснае мерапрыемства з работнікамі ваенізаванай аховы і праваахоўных органаў, падчас якога з грамадзянамі на станцыі Маладзечна ў раёне чыгуначнага вакзала і на п.п. Фестывальны праведзена 13 гутарак, раздадзена 17 памятак і буклетаў.

Нават самыя дасканалыя тэхналогіі не заўсёды могуць прадухіліць гібель чалавека, які страціў інстынкт самазахавання. Чыгунка - не месца для прагулак, тым больш для дзяцей. Але людзі часта недаацэньваюць небяспеку, перасякаюць пуці ў неўсталяваным месцы і не задумваюцца, што цягнік, які рухаўся імгненна спыніць немагчыма.

Да спісу навін за 2021 год