Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Феерыя нашых талентаў

03 чэрвеня 2021

Адным з самых шматлікіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў Дома культуры чыгуначнікаў г.Орша з'яўляецца ўзорны цыркавы калектыў «Феерыя», якім кіруе вельмі адораны і творчы чалавек, сапраўдны майстар сваёй справы Алена Жавненка. Яе прафесійнае майстэрства, педагагічны талент, мэтанакіраванасць і карпатлівая праца дазваляюць ствараць цыркавыя нумары, якія выклікаюць захапленне як у гледачоў, так і ў членаў журы многіх раённых, Рэспубліканскіх і Міжнародных конкурсаў, фестываляў, у якіх прымае ўдзел гэты калектыў. Адной з самых значных перамог у 2020 годзе была заваёва ГРАН-ПРЫ на Другім Міжнародным фестывалі мастацтваў «GOMEL FEST» г.Гомель. Сярод велізарнай колькасці канкурсантаў на Гран-пры былі намінаваныя 6 разна-жанравых калектываў. І перамогу прысудзілі нашым талентам.

Карагод на гіраскутэрах нікога не пакінуў абыякавым. 2021 год таксама стаў багаты на творчыя перамогі. Дыпломы лаўрэатаў 1 ступені калектыў прывёз з Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх відаў мастацтваў «Сябры-2021» г.Мінск, IV Міжнароднага форуму дзіцяча-юнацкай творчасці «Star Show» г.Мінск, ХII рэгіянальнага конкурсу дзіцяча-юнацкай творчасці «Ветразі надзеі-2021» г.Орша, VII Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Новыя вяршыні-2021» г.Мінск.

У Міжнародным грантавым конкурсе мастацтваў «Вясновы трыўмф» г.Масква было прысуджана 5 дыпломаў Лаўрэатаў 1 ступені.

А на III Адкрытым рэспубліканскім конкурсе дзіцячай і юнацкай творчасці «Запалі сваю зорку» у аг. Лошніца і фінале IV Міжнароднага форуму дзіцяча-юнацкай творчасці «Star Show» г.Мінск нашым юным артыстам дасталіся адпаведна дзве вышэйшых ўзнагароды - ГРАН-ПРЫ.

У цяперашні час ўзорны цыркавы калектыў «Феерыя» рыхтуе новае цыркавое прадстаўленне «Востраў сямейных скарбаў».

Да спісу навін за 2021 год