Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Асцярожна, цягнік!

07 чэрвеня 2021

У мэтах папярэджання выпадкаў траўміравання непаўналетніх на аб'ектах інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання з 17 мая па 28 мая работнікамі Аршанскай дыстанцыі электразабеспячэння праведзена акцыя «Дзеці і бяспека».

Выкананы наступныя мерапрыемствы:

- праведзены абследавання аб'ектаў інфраструктуры на прадмет забеспячэння бяспечнага знаходжання грамадзян на іх.

- падрыхтавана 180 каляровых інфармацыйных памятак аб небяспецы электрычнага току, якія размешчаны на стэндах у навучальных установах.

- праведзена 27 тлумачальных гутарак з насельніцтвам, навучэнцамі школ аб небяспецы паражэння электрычным токам у прыладах электразабеспячэння чыгункі з паказам відэафільмаў. Агульная колькасць выкладчыкаў і навучэнцаў, якія прысутнічалі на гутарках - 1763 чалавека. Таксама прадэманстраваны відэаролікі - Аказанне першай дапамогі, Дзіцячы траўматызм на чыгунцы, Мультфільмы расійскай і латвійскай чыгунак.

- абноўлены забараняльныя плакаты і знакі на прыладах электрыфікацыі і электразабеспячэння - налеплены знакі бяспекі ў колькасці 12 штук на станцыі Барысаў (шчыты пуцеправода, апоры кантактнай сеткі).

Чыгунка з'яўляецца зонай падвышанай небяспекі. Невыкананне мер бяспекі, а таксама нядбайнае стаўленне да захаванасці свайго жыцця пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту прыводзяць да трагічных наступстваў. Будзьце пільнымі, не перахадзіце чыгуначныя шляхі ў неўстаноўленым месцы.

Да спісу навін за 2021 год