Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Прафсаюзная канфэрэнцыя працоўнага калектыву

17 чэрвеня 2021

11 чэрвеня ў Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў адбылася прафсаюзная канферэнцыя працоўнага калектыву па падвядзенню вынікаў выканання калектыўнага дагавора за 2020 год.

На канферэнцыю было абрана 38 дэлегатаў, таксама былі запрошаны кіраўніцтва дыстанцыі, начальнікі структурных падраздзяленняў, актыў, які ўяўляе прафсаюзную першасную арганізацыю дыстанцыі.

У ходзе канферэнцыі са справаздачай аб выкананні калектыўнага дагавора выступіў намеснік начальніка дыстанцыі па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях Лавіт С.А., затым удзельнікі канферэнцыі заслухалі справаздачу аб рабоце прафсаюзнага камітэта першаснай арганізацыі Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў, з якім выступіла старшыня прафсаюзнага камітэта Ю.Б.Савіцкая.

У справаздачах выступоўцаў былі падведзены вынікі работы прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта па рэалізацыі калектыўнага дагавора за справаздачны перыяд, дасягнутыя вынікі, у частцы выканання вытворча-фінансавых паказчыкаў і асноўных абязацельств па раздзелах калектыўнага дагавора, а таксама цяжкасці, выкліканыя існуючай эканамічнай сітуацыяй і эпідэміялагічным становішчам.

Асабліва падкрэслена, што рашэннем Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў ад 02.04.2021 № 6/66 калектыву Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў прысуджана першае месца па выніках працы за 2020 год.

Падчас абмеркавання справаздачных дакладаў выступілі члены працоўнага калектыву: загадчыца інтэрната № 3 Празароўская Т.А., начальнік планава-эканамічнага аддзела Тылец А.Л., прыбіральнік службовых памяшканняў Гаркун Н.С., адзначыўшы стварэнне спрыяльных умоў для працоўнай дзейнасці, падтрымку ў вырашэнні сацыяльных пытанняў, а таксама, што добра праводзіцца ў дыстанцыі культурна-масавая работа.

З заключным словам выступіў начальнік Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў В.В.Чубіс, які падзякаваў членаў прафсаюзнага камітэта, прафсаюзны актыў і ўсіх супрацоўнікаў прадпрыемства за годную працу і разуменне задач, якія стаяць перад дыстанцыяй грамадзянскіх збудаванняў.

У завяршэнні канферэнцыі некаторым работнікам дыстанцыі былі аб'яўлены падзякі прафсаюзнага камітэта за актыўны ўдзел у спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах.

Пасля канферэнцыі для ўсіх удзельнікаў была арганізавана аглядная экскурсія па горадзе Мінску з наведваннем дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай айчыннай вайны.

Да спісу навін за 2021 год