Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Конкурс «Звініце, гітарныя струны»

22 чэрвеня 2021

17 чэрвеня на базе санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі адбыўся конкурс аўтарскай і бардаўскай песні «Звініце, гітарныя струны» сярод работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі. У рэпертуары удзельнікаў прагучалі песні на рускай і беларускай мовах, прысвечаныя каханым месцам у Беларусі, ваеннай і чыгуначнай тэматыцы.

У творчым спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 20 работнікаў беларускай магістралі.

У намінацыі «Аўтар» другое месца заняў аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Юрый Булгач.

У намінацыі «Выканаўца» трэцяе месца ў машыніста электрацягніка маторвагоннага дэпо Мінск Вадзіма Прусакевіча.

Лепшы тэматычны тэкст прадставіў яго аўтар старэйшы аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Аляксей Краўцоў.

У намінацыі «Гартаючы памяці старонкі» лепшую тэматычную песню таксама выканаў старэйшы аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Аляксей Краўцоў.

У намінацыі «Край, падараваны лёсам» лепшую тэматычную песню выканаў аглядчык-рамонтнік вагонаў Аршанскага вагоннага дэпо Юрый Булгач.

Аўтарам лепшага тэксту прызнаны начальнік участка Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Іван Носаў.

Пераможцам фестывалю былі ўручаны Дыпломы і памятныя падарункі.

Да спісу навін за 2021 год