Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя «Магістраль памятае!»

25 чэрвеня 2021

23 чэрвеня работнікі Мінскага аддзялення чыгункі прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Магістраль памятае!», прымеркаванай да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі акцыі наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць - герой» з ускладаннем кветак да Вечнага агню, азнаёміліся з экспазіцыяй «Абарона Усходняга Форта». Затым наведалі музей чыгуначнай тэхнікі, дзе азнаёміліся з гістарычнымі экспанатамі, даткнуліся з мінулым і па-сапраўднаму ацанілі ўсю гісторыю развіцця і ўдасканалення чыгуначнай тэхнікі ў розныя перыяды. Заключным этапам стала наведванне перасоўнага музея «Цягнік Перамогі», дзе ўдзельнікі акцыі акунуліся ў атмасферу часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Да спісу навін за 2021 год