Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Цягнік Перамогі - незабыўная экскурсія: Вялікі Боль Войны. Вялікае Шчасце Перамогі.

14 чэрвеня 2021

12 чэрвеня работнікі Маладзечанскага чыгуначнага вузла наведалі ўнікальны перасоўны музей "Цягнік Перамогі". Эмоцыі проста зашкальвалі. Суправаджэнне машыніста Лідзіі акунула ў мінулае. Гэта незабыўнае падарожжа ў часе разам з прызыўнікамі, параненымі, грамадзянскімі, палоннымі і пераможцамі. З вялікай цікавасцю мы хадзілі па вагонах цягніка і акунуліся ў дні мінулага, змаглі адчуць той боль, тую надзею, тую веру, што дапамагла людзям жыць і змагацца з ворагам. У кожным вагоне цягніка-музея ўнікальная гісторыя драматычных падзей тых гадоў. Там, здавалася, нават пахі быццам той вайны: порах, лекі і лазневая пара. Мурашкі па скуры ад убачанага.

Такія музеі трэба наведваць! Няма адчування экскурсіі, а вось эфект прысутнасці і ўдзелу па поўнай! Нізкі паклон стваральнікам цягніка, арганізатарам, валанцёрам гэтага цягніка за тое, што падарылі такія эмоцыі наведвальнікам.

Да спісу навін за 2021 год