Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Для паездак выкарыстоўваем чыгуначны транспарт

09 ліпеня 2021

Паводле аператыўных дадзеных у студзені-чэрвені гэтага года паслугамі чыгуначнага транспарту на аддзяленні чыгункі скарысталіся больш 17,1 мільёна пасажыраў ва ўсіх відах зносін, што склала 105,3% у адносінах да аналагічнага перыяду 2020 года.

Цягнікi рэгіянальных ліній эканамкласа перавезлі 12,3 мільёна пасажыраў, што склала 101,2% да аналагічнага перыяду мінулага года. Цягнікi міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа - больш за 2,6 мільёна пасажыраў, што склала 123,1% да аналагічнага перыяду мінулага года. Таксама больш за 1,5 мільёна чалавек скарысталіся цягнікамі гарадскіх ліній.

З моманту аднаўлення міжнародных пасажырскіх зносін з Расійскай Федэрацыяй у лютым 2021 года цягнікі міжнародных ліній перавезлі 629,9 тысяч пасажыраў, гэта на 72,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Да спісу навін за 2021 год