Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Высокае званне «Фіналіст праекту!»

26 ліпеня 2021

Скарбонка ўзнагарод Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля эстраднага танца «Гарэзныя агеньчыкі» Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» зноў папоўнілася дыпломамі, падзякамі, сертыфікатамі, сувенірамі.

16 ліпеня ў канцэртнай зале «ВІЦЕБСК» прайшоў III Міжнародны танцавальны праект «DREAM DANCE FEST» у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар». Фестываль аб'яднаў 10000 канкурсантаў з 8 краін, а таксама прадстаўнікоў 5 розных накірункаў: народны танец, эстрадны танец, класічны танец, усходні танец і street dance. Наш калектыў годна выступіў на фестывалі. Галоўны вынік - высокае званне «Фіналіст праекту!»

Прадстаўлены конкурсны нумар (стэп) пацвярджае прафесійныя якасці педагогаў, а выканаўчы ўзровень калектыву, адпавядае высокаму званню, - сказаў дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» Глеб Лапіцкі.

Да спісу навін за 2021 год